Чернявская Жанна Николаевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по вопросам экологии, природопользования и чернобыльской катастрофы
ВМЕСТЕ МЫ МОЖЕМ ВСЕ!

Чернявская Жанна Николаевна
Главная Новости

Новости

Што для Вас дата 3 ліпеня? На гэта пытанне журналістаў адказала дэпутат Жанна Чарняўская  

03 07/2020
– Дзень Незалежнасці – гэта свята нашай свабоды і свята нашага адзінства. Мы – гучыць трывала і ўпэўнена, дружалюбна і надзейна, моцна і з’яднана. Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі. Простыя і ўзнёслыя словы нашага гімна быццам і падказаны сэрцам.

Радзіма – слова, якое поўніцца любоўю. Да прывычных воку мілых краявідаў, да кусціка шыпшыны ў старым садзе, да землякоў, да нашай любімай Хойнікшчыны, да ўсёй нашай непоўторнай зямлі: ад Брэста да Віцебска, ад Гродна да Магілёва. 

Проста іншы раз не зважаем на тое, што даўно стала прывычным і звычайным. А гэта прывычнае і звычайнае – рукастваральнае, заваяванае, адбудаванае. І ў аснове яго – мір. Мы будуем моцную і квітнеючую краіну. Мы. Будуем. На трывалым падмурку моцныя сцены, новыя паверхі, светлыя вокны, у якія свеціць сонца. Наша Радзіма. Словы гэтыя шчырыя, як наша агульнае памкненне да шчасця. Варта жыць з гонарам у сэрцы. З гонарам за нашу Сінявокую.

У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем пра неўміручы подзвіг франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў гады суровых выпрабаванняў зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для Перамогі. 3 ліпеня, для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной была заваявана незалежнасць нашай дзяржавы. Нізкі паклон усім тым, хто адстаяў свабоду роднага краю, хто ў пасляваенны час адраджаў і адрадзіў нашу родную  Беларусь з руін і попелу.

Няхай заўсёды будзе чыстае мірнае неба над нашай роднай Беларуссю, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах.

Новости по теме: Работа в округе
Все новости
(8-017) 222-67-96


Помощники депутата

Речицкий район

Куденьчук Татьяна Григорьевна
г. Речица,  ул. Трифонова, д. 117, каб. № 80  
(8-02340) 4-94-10 

График приема:
каждая среда месяца с 14.00 до 16.00

Хойникский район

Курленко Ирина Михайловна
г. Хойники,  ул. Советская, д. 50а, 2 этаж, комната депутата  (+375 29) 106-44-73 (для справок и записи на приём)(8-02346) 4-19-89 (во время проведения приема)  
График приема:
каждый понедельник месяца с 13.00 до 15.00