Чернявская Жанна Николаевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по вопросам экологии, природопользования и чернобыльской катастрофы
ВМЕСТЕ МЫ МОЖЕМ ВСЕ!

Чернявская Жанна Николаевна
Главная Новости

Новости

Паездка ў Рэчыцкі раён. Жанна Чарняўская: "Ёсць нагода ганарыцца малой радзімай і краінай у цэлым"

27 07/2020
Па натуры дэпутат Жанна Чарняўская не кабінетны чалавек, таму, калі працуе ў выбарчай акрузе, яе часцей можна сустрэць у якой-небудзь вёсцы ці на прадпрыемстве. Iдзе яна на фермы, у цэхі, цiкавiцца работай i клопатамі людзей. Прысядзе на лавачцы пагутарыць з бабулькамі, ці дзесьці па дарозе прыпыніцца, распытае ў моладзі пра справы. І заўсёды ў сваім блакноце запiсвае новыя задумкi, праблемы, пытанні, прапановы, адрасы і тэлефоны.
 
Яна заўсёды плануе свой працоўны графік так, как пабываць у кожным раёне, сустрэцца з як мага большай колькасцю людзей. Сёння Жанна Мікалаеўна працавала ў Рэчыцкім раёне. Парламентарый прыняла ўдзел у ліпеньскім Дні дэпутата ў Зашчэб’еўскім сельсавеце, а таксама пабывала ў Васілевічах. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Рыгорам Якушавым правялі сумесныя прыёмы грамадзян і прамой лініі. 

Праязджаючы па населеным пунктам сельсавета, Жанна Чарняўская выказала сваё захапленне тым, наколькі прыгожы і ўтульны наш кут. Сапраўды ёсць нагода ганарыцца малой радзімай і краінай у цэлым. Дагледжаныя вуліцы, арыгінальнае добраўпарадкаванне, развітая інфраструктура, чыстае блакітнае неба, усмешкі прахожых, смех дзяцей, залацістыя палі…

І прыемна, калі людзі любяць свой край, калі яны неабыякавыя, калі яны выступаюць за развіццё і рух наперад. З жыхарамі Рэчыцкага раёна дэпутат абмеркавала шмат тэм, але ўсе яны былі аб’яднаны адзінай думкай: Беларусь – прыклад стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Наша краіна за апошнія дзесяцігоддзі дасягнула добрых паказчыкаў у многіх сферах: палітыка, эканоміка, медыцына, адукацыя, культура, спорт. Жанна Мікалаеўна расказвала аб дасягненнях у краіне і ў вобласці. А закончылася сустрэча выказваннем, што наша беларуская прырода такая ж мілая, сціплая, родная, як і людзі, якія жывуць на зямлі пад белымі крыламі. І разам нам пасільна многае.

Дэпутат правяла сустрэчы з калектывам ДЛХУ “Васілевічскі лясгас” і гандлёвага цэнтра. Пагутарылі душэўна аб надзённым, парламентарый азнаёміла жыхароў з заканадаўчай дзейнасцю парламентарыяў. Дзень дэпутата атрымаўся насычаным. А адна рэчычанка адзначыла:

– Жанна Мікалаеўна заўжды там, дзе патрэбна іншым. Яе працаздольнасць здзіўляе, здаецца, не адпачывае ні пасля работы, ні па выхадных. Падтрымлівае землякоў. І, ведаеце, гэта ўвага каштоўная.


Новости по теме: Работа в округе
Все новости
(8-017) 222-67-96


Помощники депутата

Речицкий район

Куденьчук Татьяна Григорьевна
г. Речица,  ул. Трифонова, д. 117, каб. № 80  
(8-02340) 4-94-10 

График приема:
каждая среда месяца с 14.00 до 16.00

Хойникский район

Курленко Ирина Михайловна
г. Хойники,  ул. Советская, д. 50а, 2 этаж, комната депутата  (+375 29) 106-44-73 (для справок и записи на приём)(8-02346) 4-19-89 (во время проведения приема)  
График приема:
каждый понедельник месяца с 13.00 до 15.00